21 Лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы
Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх
І гучы вечна, ярка і нова
Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх-
Беларуская родная мова!
Алесь Ставер
<sup><sub>У рамках правядзення Дня роднай мовы, у нашай установе адукацыі праводзіліся розныя мерапрыемствы з выхаванцамі:</sub></sup>
<sup><sub> Гэта і правядзенне дыдактычных гульняў у групах рознага узросту з мэтай фарміравання ўяўленняў аб прыродных сімвалах Беларусі (сасна, зубр, бусел, лён, кветкі канюшыны, васілька)“Падарожжа па</sub></sup>
<sup><sub>роднай краіне”, «Славутасьці Беларусі»; гульні на фарміраванне ўмення паказваць на карце геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь, горада Салігорска і інш.</sub></sup>
<sup><sub>Рухомых гульняў “Лапці”, “Грушка” і інш.</sub></sup>
<sup><sub>Паказ тэатральнай пастановы па матывам беларускай народнай казкі “Рукавічка” у старэйшай групе .</sub></sup>
<sup><sub>Правядзенне тэматычных заняткаў з вахаванцамі па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства”, “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” на пазнанне соцыуму з мэтай развіцця цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн), жаданне сумесна з дарослымі падпяваць мелодыю, словы гімна.</sub></sup>
<sup><sub>Размовы пра людзей, якія праславілі Беларусь, іх дзейнасць, пра беларускія народныя промыслы (ткацтва, ганчарства, саломапляценне, разьба па дрэве).</sub></sup>
<sup><sub>Разглядванне іллюстрацый славутасьцей Беларусі.</sub></sup>
<sup><sub></sub></sup>